Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біскуп пра Будслаў: «Разьлічваем на салідарнасьць папы»


Пажар у касьцёле Маці Божай Будслаўскай, 11 траўня 2021

Біскуп Аляксандар Ярашэўскі, старшыня адмысловай камісіі па ліквідацыі наступстваў пажару ў касьцёле Маці Божай Будслаўскай, выказаў спадзяваньне, што «сьвяты айцец, даведаўшыся пра пажар, засьведчыць сваю салідарнасьць».

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.

Біскуп Яшэўскі адзначыў, што на гэтыы момант забаронена эксплуатацыя будынка храму і што з дазволу сьледчых ідзе разьбіраньне рэшткаў згарэлага даху.

«Таксама працягваюцца работы ў разборы завалаў на даху бакавых нэфаў, абгарэлых частак унутры храма; для прасушваньня паднялі на спэцыяльныя падстаўкі алтары і лаўкі, вядуцца работы для прасушваньня арганаў», — удакладніў ён.

«Усё ўдалося выратаваць. Будслаўскі абраз цяпер знаходзіцца пад аховай. У будынку касьцёла засталіся толькі арганы, які немагчыма было вынесьці. Каля іх дзяжурылі ратавальнікі МНС, засьцерагаючы ад агню», — дадаў біскуп Яшэўскі.

Біскуп сказаў, што на рэканструкцыю спатрэбіцца дазвол ад Міністэрства культуры Беларусі.

«Заўтра я сустракаюся з Натальляй Хвір, начальніцай упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі, па пытаньні Будслава. Акрамя таго, камісія ўжо наладзіла кантакты з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, якія хочуць супрацоўнічаць у рэканструкцыі касьцёла. А што тычыцца маштабнага збору ахвяраваньняў, то людзі да гэтага дня ўжо пералічылі каля 170 тысяч беларускіх рублёў. Усім, хто ахвяраваў — велізарная падзяка! Мы спадзяёмся, што таксама сьвяты айцец, даведаўшыся пра пажар, засьведчыць сваю салідарнасьць», — пракамэнтаваў сытуацыю біскуп Ярашэўскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG