Лінкі ўнівэрсальнага доступу

17-гадовы палітвязень Мікіта Залатароў заявіў, што больш ня вытрымае ў адзіночцы


Мікіта Залатароў у судзе, люты 2021

У Гомлі непаўналетняга палітвязьня Мікіту Залатарова пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе за напад на супрацоўніка СІЗА, паведамілі «Сильные новости».

Бацька Мікіты Міхаіл апавёў, што сын выглядае схуднелым і бледным. Яго дагэтуль трымаюць у камэры аднаго.

Паразмаўляць зь ім не дазволілі. Мікіта толькі пасьпеў сказаць, што больш ня можа трываць: калі застанецца ў камэры адзін — ён ня вытрымае.

Падлетка затрымалі 11 жніўня 2020 году. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» і незаконных дзеяньнях з гаручымі рэчывамі («кактэйлямі Молатава»).

Падчас утрыманьня ў СІЗА падлетак, які хварэе на эпілепсію, скардзіўся, што міліцыянты і супрацоўнікі ізалятара яго білі. На судзе ён заяўляў, што яму не даюць лекаў і кажуць: «Ты палітычны, здохнеш».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG