Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс авіяўдары па лягеры ўцекачоў і прэсавым комплексе ў сэктары Газа


Абрынаецца будынак у сэктары Газа, у якім размяшчаліся офісы журналістаў, 15 траўня 2021

У выніку авіяўдару Ізраілю па лягеры ўцекачоў у сэктары Газа 15 траўня загінулі 10 чалавек. Адначасова палестынская ракета забіла аднаго чалавека ў Ізраілі.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, адзначаючы, што ізраільска-палестынскі канфлікт на гэтым тыдні — найбольш гвалтоўны і крывавы з 2014 году.

Раней 15 траўня авіяўдар Ізраілю зьнішчыў шматпавярховік, у якім былі разьмешчаныя арганізацыі СМІ, у тым ліку The Associated Press і «Аль-Джазіра», а таксама шэраг офісаў і кватэраў.

Агенцтва AP заявіла, што авіяўдар адбыўся прыблізна праз гадзіну пасьля таго, як ізраільскія сілы загадалі людзям эвакуавацца з будынка. Генэральны дырэктар AP Гэры Пруйт заявіў: «Гэта надзвычай трывожнае разьвіцьцё падзей. Мы ледзь пазьбеглі страшных выпадкаў гібелі. Унутры будынка знаходзіўся дзясятак журналістаў AP і фрылансэраў і, на шчасьце, мы змаглі іх своечасова эвакуаваць».

У заяве, распаўсюджанай неўзабаве пасьля гэтага, ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што ў будынку знаходзіўся адзін са штабоў палестынскай групоўкі ХАМАС.

Тым часам у Тэль-Авіў прыбыў амэрыканскі пасланьнік Хады Амр для перамоваў з бакамі канфлікту аб яго дээскаляцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG