Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму адбылася атака на Тut.by і якія будуць наступствы. Аналіз экспэртаў


Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава (справа) і журналісты падчас акцыі салідарнасьці з затрыманымі калегамі. 3 верасьня 2020 году

Чаму ўлады заблякавалі сайт парталу Тut.by і пачалі крымінальную справу супраць кіраўніцтва кампаніі? Што цяпер будуць чытаць беларусы? Якой будзе рэакцыя Захаду і міжнароднай журналісцкай супольнасьці? Як будзе разьвівацца сытуацыя далей?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Бастунец

  • Паводле Камітэту дзяржкантролю (КДК), рэч у недаплаце падаткаў
  • Але мы выдатна ведаем, як такія справы робяцца
  • Мы памятаем і справу Алеся Бяляцкага, і справу Алеся Ліпая, і справу таго ж Тut.by у 2018 годзе
  • Для мяне відавочна, што гэтая справа зьвязаная з той роляй, якую гэты партал адыгрывае ў інфармацыйнай прасторы краіны
Андрэй Бастунец
Андрэй Бастунец
  • Я б пакуль не казаў пра зьнішчэньне парталу, я ўпэўнены, што яны будуць працягваць працаваць як інфармацыйны рэсурс, магчыма, праз сацсеткі, магчыма, праз Тэлеграм
  • Але зразумела, што гэтая справа — вялікі ўдар па фінансавай дзейнасьці Тut.by, які будзе цяжка вытрымаць
  • Калі партал спыніць дзейнасьць, цяжка сказаць, куды пойдзе яго аўдыторыя
  • На месца рэсурсу, які вэрыфікаваў інфармацыю, які прытрымліваўся журналісцкіх стандартаў, прыйдуць іншыя рэсурсы, якія ўлады ўжо сёньня называюць экстрэмісцкімі
  • А магчыма, хтосьці пяройдзе на расейскія рэсурсы, ролю якіх мы ўсьведамляем
  • У нас, у БАЖ, мала магчымасьцяў уплываць на сытуацыю. Мы ўжо зрабілі заяву, якая тычыцца сытуацыі з Тut.by. Мы ўжо разаслалі яе ў міжнародныя журналісцкія арганізацыі
  • Міжнародныя журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі апошнія паўгода ня толькі прымалі адпаведныя заявы наконт парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, але і зьвярталіся ва ўрадавыя структуры сваіх краінаў, каб тыя вялі перамовы зь беларускімі ўладамі
  • Адна з маіх замежных калегаў сказала, што цяпер Беларусь стала «тэрыторыяй свабоднага паляваньня» на журналістаў
  • І тыя, хто гэта робіць, ужо не зьвяртаюць увагі на тую зьнешнюю рэакцыю
  • Яны думаюць, што ўсё дазволена — Бога няма
  • Тое, што сёньня ўспрымаецца як дрэннае, заўтра можа выглядаць яшчэ ня самым горшым. Але пройдзе і гэта
  • Сытуацыя раней ці пазьней павернецца ў іншы бок
  • Шмат што можа паўплываць на сытуацыю: і ціск з боку ўсходніх партнэраў, і інфармацыйная небясьпека зь іх боку, і эканамічная сытуацыя
  • Але на найбліжэйшы час у мяне ня самыя аптымістычныя прагнозы

Карбалевіч

  • КДК дае адну вэрсію пагрому Тut.by, а Міністэрства інфармацыі — зусім іншую
  • З «Газпрамбанкам», з Бабарыкам, была адна вэрсія — крымінальнае эканамічнае злачынства, хабар
  • А тут два ведамствы вылучаюць абсалютна розныя абвінавачаньні
  • Гэта дае асаблівыя падставы казаць, што рэч не ў падатках, што справа палітычная
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Пасьля таго як вулічныя пратэсты спыніліся, улады агледзеліся і пачалі татальную зачыстку ўсёй палітычнай прасторы
  • Узяліся за адвакатаў, за Саюз палякаў, за праваабаронцаў, цяпер чарга дайшла і да найбуйнейшых мэдыйных рэсурсаў
  • Тut.by — самы вялікі незалежны інфармацыйны рэсурс
  • Для ўладаў было відавочна, што пагром Тut.by выкліча незадаволенасьць вялікай часткі грамадзтва
  • Парталам карысталася траціна беларускага грамадзтва, многія карысталіся поштай tut.by
  • Цяпер пытаньне, куды пойдзе гэтая траціна насельніцтва па інфармацыю. У Тэлеграм?
  • Мяркую, што адсутнасьць адказу на гэтае пытаньне стрымлівала ўлады ад рэпрэсіяў супраць парталу
  • Цяпер вырашылі, што няма чаго баяцца і саромецца, цяпер усё можна
  • Я ня думаю, што рэакцыя Захаду на пагром Тut.by будзе надта радыкальнай
  • Крокі Захаду ў адказ на рэпрэсіі ў Беларусі часткова былі зробленыя, часткова яшчэ будуць зробленыя
  • Магчыма, гэта паскорыць прыняцьцё чацьвёртага пакету санкцыяў ЭЗ, магчыма, у адказ гэты пакет санкцыяў будзе больш моцны
  • Магчымасьці Захаду ўплываць на беларускую сытуацыю цяпер абмежаваныя
  • Я пакуль ня бачу мяжы рэпрэсіяў, дзе ўлады могуць спыніцца
  • Рэпрэсіі захопліваюць усё новыя слаі грамадзянскай супольнасьці
  • Тут ёсьць псыхалягічны матыў — адпомсьціць усім, хто браў удзел у пратэстах мінулага году
  • Зь іншага боку, наперадзе электаральныя кампаніі — рэфэрэндум аб Канстытуцыі, мясцовыя выбары
  • Лукашэнка памятае, чым скончылася электаральная кампанія мінулага году, і ён ня хоча, каб гэтая сытуацыя паўтарылася
  • Таму ён хоча, каб да таго часу сытуацыя ў грамадзтве стала стэрыльнай, каб нэўтралізаваць усіх, хто здольны «баламуціць» народ

Што здарылася

  • Сілавікі прыйшлі ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіліяваныя зь ёю Hoster.by і av.by. Вобшукі праводзіліся таксама і ў кватэрах журналістаў.
  • Камітэт Дзяржкантролю паведаміў, што ў адносінах да службовых асоб ААТ «Тут Бай мэдыя» пачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.243 КК (ухіленьне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
  • Нібыта з 2019 году, калі ААТ стала рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналёгіяў, была атрымана выручка, «не абумоўленая дзейнасьцю, дазволенай для рэзыдэнтаў ПВТ».
  • Шэраг супрацоўнікаў парталу не выходзяць на сувязь, імаверна, што іх дапытваюць.
  • Дзьверы ў менскі офіс інтэрнэт-выданьня зафарбаваныя альбо залепленыя поліэтыленам. Па стане на 11.50 сайт перастаў працаваць.
  • Мінінфарм пацьвердзіў, што абмежаваў доступ да інтэрнэт-рэсурсу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG