Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біскуп Касабуцкі: Молімся за каманду Тut.by у гадзіну выпрабаваньняў


Прэс-канфэрэнцыя каталіцкіх герархаў, зьлева – Юры Касабуцкі. Фота 2015 году

Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі заклікаў «да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сёньняшнія часы, у XXI стагодзьдзі, перасьледуюць за праўду, за веру, за тое, што ён сапраўдны чалавек».

«Малітва — гэта вялікая моц, якая дае сілы вытрымаць у любых жыцьцёвых сытуацыях. Молімся за ўсіх журналістаў, асабліва за каманду tut.by у гадзіну выпрабаваньняў», — напісаў каталіцкі герарх на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

  • 18 траўня дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю распачаў у дачыненьні да службовых асоб ТАА «Тут бай мэдыя» крымінальную справу за ўхіленьне ад падаткаў у асабліва буйным памеры.
  • Сайт Тut.by 18 траўня заблякаваны. Такое рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі.
  • На гэты момант вядома аб затрыманьні больш як 10 супрацоўнікаў tut.by, уключаючы галоўнага рэдактара Марыну Золатаву і генэральнага дырэктара ТАА «Тут бай мэдыя» Людмілу Чэкіну. Вядома, што Золатаву, а таксама яе намесьніцу Вольгу Лойку і журналістку Алену Талкачову адправілі ў ІЧУ на Акрэсьціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG