Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На падтрымку сям’і Вітольда Ашурка сабралі ўжо 4500 эўра


У інтэрнэце абвясьцілі збор грошай на падтрымку сям’і Вітольда Ашурка і сабралі ўжо больш, чым зьбіраліся.

Першапачаткова зьбіраліся сабраць 3 000 эўра, але за пару гадзінаў сума перавысіла 4000 эўра. Цяпер на рахунку 4460 эўра і сума працягвае расьці.

21 траўня жонцы Вітольда Ашурка пазванілі і сказалі, што ў шклоўскай калёніі ў Вітольда Ашурка знайшлі нежывым – нібыта спынілася сэрца. Паводле жонкі, раней ніякіх праблемаў з сэрцам у яго не было.


Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у Бярозаўцы, што на Лідчыне, з насельніцтвам 10 тысяч чалавек. Сябар партыі БНФ, абласны каардынатар руху «За свабоду». Ня раз балятаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парлямэнт.

Падымаў экалягічныя пытаньні. Разам з паплечнікамі ўшаноўваў мясьціны паўстанцаў Каліноўскага.

Ашурка асудзілі 18 студзеня на 5 гадоў калёніі. Суд вырашыў, што Ашурак арганізоўваў дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама чыніў гвалт над міліцыянтам. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, папярэдне гэта тлумачылі эпідэміяй каранавірусу, потым дзяржаўнай таямніцай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG