Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта ўладам так спатрэбіўся Пратасевіч? Аналіз экспэртаў


Раман Пратасевіч. Архіўнае фота

Ці была пасадка ў Менску самалёта Ryanair добраахвотнай ці прымусовай? Навошта ўладам Беларусі так спатрэбіўся Раман Пратасевіч? Якім будзе міжнароднае рэха інцыдэнту з самалётам і затрыманьня журналіста?

Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

  • Адна загадка — самалёт ад Ліды накіраваўся на поўдзень і толькі потым, зрабіўшы зыгзаг, паляцеў у Менск
  • Другая загадка — калі мэтай уладаў Беларусі было затрымаць Пратасевіча, навошта была трымаць самалёт у Менскім аэрапорце 7 гадзінаў?
  • Магчыма, была імітацыя пошуку бомбы.
Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • БЕЛТА піша, што самалёт прызямліўся ў Менску з прычыны паведамленьня пра бомбу.
  • А хто прыслаў гэтае паведамленьне?
  • Ryanair паведамляе, што інфармацыя пра бомбу паступіла ад дыспэтчараў менскага аэрапорту.
  • Гэта вялікі скандал, заходнія палітыкі трактуюць сытуацыю адназначна — цывільны самалёт быў гвалтоўна прыземлены ў Менску пры дапамозе вайсковай сілы.
  • Калі сапраўды была пагроза выбуху, то мэтазгодна было пасадзіць самалёт у найбліжэйшым аэрапорце. А такім быў Віленскі.
  • Магчыма, самалёт трымалі 7 гадзінаў у Менску менавіта для таго, каб мы ніколі не пачулі поўнай аўдыёграмы перамоваў самалёта з дыспэтчарамі. Улады Беларусі разумелі, што ідуць на скандал, што магчымае ўзмацненьне санкцыяў.
  • Пратасевіч для ўладаў Беларусі не ўяўляў небясьпекі.
  • Улады Беларусі пашыраюць абшар сваіх дзеяньняў за межы краіны: то «змоўнікаў» затрымалі ў Маскве, то самалёт ірляндзкай кампаніі пасадзілі ў Менску.
  • Лукашэнка сёньня пачуваецца імяніньнікам.
  • Шмат якія авіякампаніі падумаюць, ці варта лётаць у Беларусь і празь Беларусь.
  • Але ўлады Беларусі сёньня міжнароднай рэакцыяй не запужаеш.
  • Дагэтуль рэжым дзейнічаў на сваёй тэрыторыі, для заходняй палітыкі гэта было пытаньне гуманітарнае, пытаньне правоў чалавека.
  • Пасьля інцыдэнту з самалётам гэта робіцца пытаньнем міжнароднай бясьпекі.

Дракахруст

  • БЕЛТА паведамляе, што Лукашэнка асабіста загадаў падняць у паветра зьнішчальнік.
  • Калі на борце сапраўды была бомба, чым зьнішчальнік мог бы дапамагчы самалёту ў выпадку выбуху?
  • Некалькі гадоў таму Ўкраіна падняла зьнішчальнікі, каб прымусіць беларускі самалёт, які ляцеў у Менск, вярнуцца ў Кіеў.
Юры Дракахруст
Юры Дракахруст
  • Зьнішчальнік, які суправаджае цывільны самалёт, — гэта інструмэнт прымусу.
  • Адзін з пасажыраў рэйсу расказаў, што ў аэрапорце ў Атэнах нейкі чалавек спрабаваў сфатаграфаваць дакумэнты Пратасевіча.
  • Я спадзяюся, што будуць тэрмінова апублікаваныя перамовы экіпажу самалёта і менскай дыспэтчарскай.
  • Падаецца больш імаверным, што інфармацыя сыходзіла ад дыспэтчараў і што менавіта яны прапанавалі, а можа і запатрабавалі, каб самалёт сеў у Менску.
  • Калі беларускія прадстаўнікі забралі ад экіпажу запіс перамоваў з дыспэтчарскай — гэта будзе скандал найвышэйшага ўзроўню. Тады гэта напад на цывільны паветраны карабель.
  • Справа пра «змову» нагадвала апэрацыі савецкіх спэцслужбаў «Трэст» і «Сындыкат-2».
  • Захоп Пратасевіча нагадвае апэрацыі савецкіх спэцслужбаў для выкраданьня з Парыжу лідэраў белай эміграцыі генэралаў Куцепава і Мілера.
  • Здаецца, у адным з інтэрвію Мікалая Карпянкова гучалі намёкі на тое, што ўлады Беларусі могуць захапіць і эмігрантаў.
  • Пратасевіча захапілі дзеля прапаганды, яго могуць прымусіць расказаць (або ўкласьці яму ў вусны), як ствараўся канал NEXTA, хто яго натхняў і фінансаваў.
  • Прыгадваецца аналёгія з самалётам, зьбітым над Данбасам у 2014 годзе.
  • Гэта аналёгія, а ня тоеснасьць, тады загінулі сотні людзей, цяпер ніхто не загінуў пакуль.
  • Але пэўнае падабенства ёсьць або можа быць.
  • Той інцыдэнт стаў пунктам павароту.
  • Жорсткія, маштабныя санкцыі супраць Расеі былі ўведзеныя менавіта пасьля зьнішчэньня малайзійскага лайнэра.

Што было раней

  • Прыкладна пасьля 14:00 менскага часу ў прэс-службе Менскага аэрапорту заявілі пра тэрміновую пасадку самалёта Ryanair, які рухаўся маршрутам Атэны — Вільня.
  • Паводле прэс-службы аэрапорту, пілёты паведамілі пра мінаваньне, самалёт пасьпяхова прызямліўся.
  • Апэратар міжнародных аэрапортаў Літвы паведаміў, што самалёт зьдзейсьніў тэрміновую пасадку з прычыны канфлікту паміж пасажырам і адным з чальцоў экіпажу.
  • Пазьней Ryanair заявіла, што атрымала наказ пасадзіць лайнэр у Менску ад беларускіх дыспэтчараў. У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорту Менск пацьвердзілі, што пра пагрозу на борце экіпажу Ryanair паведаміла «Белаэранавігацыя».
  • На распараджэньне Аляксандра Лукашэнкі дзеля суправаджэньня самалёта ў неба паднялі вайсковы зьнішчальнік МіГ-29.
  • Сярод пасажыраў самалёта быў блогер, аўтар тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былы галоўны рэдактар каналаў NEXTA Раман Пратасевіч, якога ўлады Беларусі ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў» за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Пратасевіча, які пісаў пра меркаванае сачэньне за ім у аэрапорце Атэнаў, затрымалі ў Менску.
  • МЗС Грэцыі назваў пасадку самалёта Ryanair у Менску «актам дзяржаўнага авіяпірацтва». Дзеяньні ўладаў Беларусі асудзілі многія эўрапейскія лідэры, прыгразілі сур’ёзнымі наступствамі.
  • Пасьля больш як 7 гадзінаў чаканьня (каля 20:17) самалёт вылецеў зь Менску ў Вільню і каля 21:30 прызямліўся ў Вільні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG