Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што прывёз у валізцы Пуціну Лукашэнка?


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, Сочы, 28 траўня 2021

Ці атрымаў Лукашэнка ў Сочы падтрымку ад Пуціна? Ці не здасьць Лукашэнку Пуцін на перамовах з Байдэнам? Што атрымаў расейскі бок аб беларускага госьця?

Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі: кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі і дырэктар па дасьледаваньнях Цэнтру новых ідэяў, Кіраўнік праграмы па Беларусі брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня.

Астапеня

  • Менавіта Лукашэнка ўзьняў тэмы самалёта Ryanair і ціску Захаду
  • Пуцін традыцыйна казаў пра рост таваразварота
  • Да жніўня 2020 году Лукашэнка не казаў, што Беларусь плячо да пляча з Расеяй супрацьстаяць Захаду
Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня
  • Калі зьявілася інфармацыя, што Расея не пусьціла да сябе францускі самалёт, які абляцеў Беларусь, у Лукашэнкі зьявілася ўяўленьне, што сытуацыю яшчэ можна «адкруціць»
  • Расея зараз не сьпяшаецца. Хоча Лукашэнка грошай? Хай нешта сур’ёзнае прапануе наўзамен. Няма прапановы — тады прычым тут грошы?
  • Лукашэнка вельмі хвалюецца, каб Байдэн і Пуцін не дамовіліся наконт Беларусі за яго сьпіной
  • Мы ня бачым індыкатараў таго, што Расея гатовая на ўгоду з Захадам наконт Беларусі і Лукашэнкі
  • Мы ня бачым у Беларусі ніякіх прарасейскіх сілаў. Калі рабіць транзыт, то рабіць куды?
  • Як усе старыя аўтарытарныя рэжымы, расейскі рэжым працуе на захаваньне status quo
  • Калі Пуцін зараз увяжацца ў нейкія ўгоды з Захадам наконт Беларусі і ў выніку яна пяройдзе на бок Захаду, то гэта з расейскага гледзішча будзе сумны вынік
  • Навошта Пуціну ісьці на такую рызыку?
  • Для расейцаў Лукашэнка таксычны, але цяпер ён ад Расеі нікуды не падзенецца
  • Лёгіка пакараньня за захоп самалёту і Пратасевіча насамрэч не зьвязаная з Беларусьсю, трэба, каб гэта не паўтаралася
  • Захад сыходзіць з прынцыпу — як выйдзе, так і выйдзе
  • Каштоўнасьць Беларусі для Захаду ня надта высокая, Лукашэнка ўсё роўна схіляецца да Расеі, ён усё роўна па грошы будзе зьвяртацца туды, ужо зараз ідзе паглыбленьне інтэграцыі ў вайсковай сфэры
  • Выйгрыш Расеі ад санкцыяў асабліва відавочны ў калійнай сфэры, «Уралкалій» выціскае з рынку «Беларуськалій»
  • Захад падымае для Расеі цану падтрымкі Беларусі. І ў Маскве можа ўзьнікнуць думка — а навошта нам гэта трэба?
  • Адзіную валюту ўвесьці Захад не дазволіць

Сівіцкі

  • Як і падчас папярэдняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна не плянаваўся падыход да прэсы
  • Гэта сьведчыць пра тое, што будзе абмяркоўвацца далікатная тэма — вырашэньне беларускага палітычнага крызісу з дапамогай канстытуцыйнай рэформы, што застаецца ў парадку дня Крамля
  • У Крамля зараз няма ніякіх рацыянальных прычынаў, каб падтрымліваць Лукашэнку і ўплішчвацца ў новую канфрантацыю з Захадам з-за яго дзеяньняў
Арсень Сівіцкі
Арсень Сівіцкі
  • Неўзабаве саміт Пуцін-Байдэн
  • Расейцы дасылаюць сыгнал заходнім партнэрам, што яны гатовыя абмяркоўваць беларускі крызіс і шукаць выйсьця зь яго разам
  • Гісторыя з францускімі самалётамі, якія не дапусьцілі ў расейскую паветраную прастору — гэта і ёсьць сыгнал заходнім партнэрам, што меры адносна Беларусі трэба абмяркоўваць з Расеяй
  • Сёньня былі дадзеныя дазволы эўрапейскім авіякампаніям ляцець у Расею, абмінаючы Беларусь
  • Ёсьць расейская дзяжурная рыторыка наконт падтрымкі Лукашэнкі
  • Але калі паглядзець на дзеяньні расейскай улады і бізнэсу, то бачна, што беларуская ўлада робіцца для іх усё больш таксычнай
  • Заходнія санкцыі адносна Беларусі могуць уключаць і другасныя санкцыі і расейцы могуць трапляць у зону рызыкі з-за вельмі шчыльнай сувязі беларускай і расейскай эканомік
  • Расея будзе выкарыстоўваць заходнія санкцыі, каб яшчэ мацней ціснуць на Лукашэнку
  • Мы гэта ўжо бачылі з адмовай пастаўляць нафту на «Нафтан» і яшчэ ўбачым з беларускімі дзяржаўнымі аблігацыямі на маскоўскай біржы
  • У ЭЗ абмяркоўваюцца санкцыі адносна беларускага калійнага сэктару і супраць транзыту энэрганосьбітаў
  • Гэтыя санкцыі цалкам адпавядаюць расейскім інтарэсам
  • Наколькі я ведаю, «Уралхім» і «Уралкалій» вядуць працу з эўрапейскімі і амэрыканскімі партнэрамі, каб санкцыі супраць «Беларуськалія» былі ўведзеныя
  • Санкцыі супраць беларускага экспарту энэрганосьбітаў актуалізуюць расейскія праекты — «Паўночны паток-2» і Балтыйская трубаправодная сыстэма, якія ў свой час праэктаваліся Расеяй, каб пазьбегнуць Беларусі і Ўкраіны ў пытаньнях транзыту
  • Галоўным бэнэфіцыярам заходніх санкцыяў будзе Расея
  • Крэмль будзе ўзмацняць ціск на Лукашэнку і зьмяншаць фінансавую дапамогу, спасылаючыся на рызыку другасных санкцыяў, якія распаўсюдзяцца і на іх
  • Плян Масквы — запрасіць Захад на перамовы наконт Беларусі, вызначыць кансэнсусны сцэнар, каб не ўзмацніўся санкцыйны ціск на Расею

Што было раней

  • 28 траўня Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Сочы на перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным. Перамовы сам-насам зацягнуліся да позьняй начы, гаварылі больш як 5 гадзінаў.
  • Лукашэнка паскардзіўся, што ягоныя праціўнікі спрабуюць разгойдаць сытуацыю ў Беларусі да ўзроўню жніўня 2020 году.
  • Лукашэнка сказаў Пуціну, што прывёз і пакажа яму дакумэнты, зьвязаныя з інцыдэнтам з самалётам Ryanair, які выклікаў міжнародны рэзананс.
  • Пуцін адзначыў, што такіх пратэстаў не было, калі самалёт з прэзыдэнтам Балівіі быў вымушаны прызямліцца на Захадзе ў 2013 годзе
  • Сустрэча адбывалася на тле салідарнай пазыцыі Захаду наконт увядзеньня сэктаральных эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Непасрэднай нагодай стала прымусовая пасадка авіялайнэра Ryanair у Менску, што многія краіны ўспрынялі як «акт дзяржаўнага тэрарызму».
  • Апошні візыт Лукашэнкі ў Расею – трэці з пачатку году, 22 лютага ён сустракаўся з Пуціным у Сочы, а 22 красавіка — у Маскве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG