Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Опэрны тэатар звольніў вядучага барытона Ўладзімера Пятрова, які выступаў супраць гвалту


Вялікі тэатар Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Вялікі тэатар Беларусі не працягнуў кантракт з народным артыстам, кавалерам ордэна Францішка Скарыны Ўладзімерам Пятровым.

Паводле Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, летась у жніўні Ўладзімер Пятроў разам з тагачасным дырэктарам Купалаўскага тэатру Паўлам Латушкам і іншымі артыстамі браў удзел у запісах зваротаў супраць гвалту.

Опэрны сьпявак Уладзімер Пятроў
Опэрны сьпявак Уладзімер Пятроў

Уладзімер Пятроў — адзін з самых вядомых опэрных барытонаў Беларусі, у ягоным рэпэртуары некалькі дзясяткаў вядучых партый. У трупе Вялікага тэатру выступае ад 1993 году.

Раней адміністрацыя ўстановы не працягнула ці спыніла кантракты з шэрагам сьпевакоў і музыкаў аркестру, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і беспадстаўнага гвалту сілавікоў.

У першай дэкадзе траўня генэральным дырэктарам Опэрнага тэатру прызначылі штатнага ідэоляга і былога функцыянэра БРСМ зь Берасьцейшчыны Вячаслава Гарбузава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG