Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля пераахалоджваньня ў турме на Акрэсьціна дзяўчыне выдалілі яечнік


Пацярпелая просіць зьберагаць яе ананімнасьць

Жыхарка Менску расказала Свабодзе пра катаваньні ў менскай турме на Акрэсьціна. Прозьвішча яна прасіла не называць, але паказала свае дакумэнты.

Гэтую дзяўчыну (рэдакцыя ведае яе імя) затрымалі 28 студзеня 2021 году. Разам зь сяброўкамі яна зьбіралася далучыцца да лякальнага маршу ў адным зь менскіх двароў.

Пяць з 15 сутак адміністрацыйнага арышту яна правяла ў менскай турме на завулку Акрэсьціна. У камэры, паводле яе, стаяў мароз: «Да мінус 15 было дакладна». У выніку пасьля прыступу нясьцерпнага болю дзяўчыну шпіталізавалі, а пасьля выдалілі яечнік. Прычына — пераахалоджваньне, бо яна спала на ледзяной падлозе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG