Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікнік зь пісьменьнікам Сяргеем Календам у Празе. ФОТА. ВІДЭА


Сяргей Календа, Прага, 12 чэрвеня 2021 г.

У Чэхіі цягам мінулых трох тыдняў выступаў з чытаньнямі пісьменьнік Сяргей Календа зь Менску.

12 чэрвеня, перад самым вяртаньнем у Беларусь, пісьменьнік сустрэўся зь беларусамі Прагі на нефармальнай імпрэзе пад назвай «Пікнік з Календам і яго кнігамі». Сустрэчу пад адкрытым небам, у гэтак званым «Садзе Кінскага», Сяргею Календу дапамог арганізаваць пісьменьнік Макс Шчур, які ўжо больш за 20 гадоў жыве ў Чэхіі, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Чытаньні Сяргея Календы ў Чэхіі, паводле адмысловай чэскай праграмы падтрымкі беларускай літаратуры, зладзілі супольна Мараўская бібліятэка, выдавецтва «Větrné mlýny» і Амбасада незалежнай беларускай культуры ў Брне. Акрамя Брна, Сяргей Календа чытаў урыўкі сваіх двух твораў — «Часам панкі паміраюць» (Логвінаў, 2019) і «Падарожжа на край ложка» (Логвінаў, 2016) — у трох іншых гарадах: Апаве, Астраве і Оламаўцы. Пераклады на чэскую мову зрабіў Сяргей Сматрычэнка.

Сяргей Календа сказаў Свабодзе, што акрамя чыста культурных і літаратурных тэмаў, чэхаў на сустрэчах моцна цікавіла палітычна-грамадзкая сытуацыя ў Беларусі.

«Чэхі разьбіраюцца ў абставінах таго, што адбываецца ў Беларусі. Асабліва часта я чуў ад іх словы, што, маўляў, мы праз гэта ўсё ўжо калісьці прайшлі, цяпер праходзіце вы», — адзначыў пісьменьнік.

Прапануем нашым чытачам/слухачам/гледачам відэа, на якім Сяргей Календа чытае два ўрыўкі са сваёй кнігі «Панкі таксама паміраюць», і некалькі фота з сустрэчы пісьменьніка зь беларусамі Прагі на «Пікніку з Календам і яго кнігамі».

У матэрыяле выкарыстаныя фота Катэржыны Когаўтавай (Kateřina Kohoutová).

Макс Шчур
Макс Шчур
Сяргей Календа, Ян Максімюк
Сяргей Календа, Ян Максімюк

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG