Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заклікаюць беларусаў маліцца 3 ліпеня. Інфармацыі пра традыцыйны парад няма


Цудадзейныя абразы ў касьцёле, чэрвень 2021

Вернікаў розных канфэсій улады просяць арганізаваць малітву «За Беларусь!» на сьвята 3 ліпеня. Каталіцкі увсьцёл ужо адрэагаваў на прапанову.

Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак сярод іншых даслаў на імя кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца ліст з просьбай арганізаваць падобныя малебны «ва ўсіх касьцёлах і з шырокім прыцягненьнем вернікаў».

Ранішняе набажэнства мае прайсьці 3 ліпеня — «у памяць аб вызваленьні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысьвечанае Дню Ннезалежнасьці Беларусі», піша канал rerumnovarum, які прыводзіць фота дакумэнту.

Адзначаецца, што акцыя пройдзе ў рамках рэспубліканскага пляну імпрэзаў па адзначэньні Года народнага адзінства. Сам плян зацьверджаны адпаведнай пастановай Савету міністраў.

Касьцёл ужо адрэагаваў на прапанову.

«Калі будзе такая магчымасьць, то просім дадаць у агульную малітву вернікаў падчас любой сьвятой імшы 3 ліпеня заклік пра еднасьць і супакой у нашай краіне, а таксама заклік пра тое, каб рашэньні, якія прымаюцца сёньня, у ХХІ стагодзьдзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагодзьдзі», — паведаміў натарыюс Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Раман Страшко.

Дзяржаўныя крыніцы інфармацыі дагэтуль нічога ня пішуць пра парад, які звычайна ўлады ладзілі на сьвята 3 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG