Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне апублікавалі статыстыку пра колькасьць беларускіх мігрантаў


Акцыя салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю ў Кіеве, люты 2021

Дзяржаўная служба статыстыкі Ўкраіны абнародавала вынікі міграцыйных працэсаў, што адбываліся цягам 2020 году.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, летась ва Ўкраіну прыбылі 1 018 грамадзян Беларусі, 769 зь якіх засталіся на ўкраінскай тэрыторыі, а іншыя зьехалі.

Гэта неістотна адрозьніваецца ад вынікаў 2019 году — тады ва Ўкраіну прыбылі 1 075 грамадзян Беларусі і 598 беларусаў засталіся на ўкраінскай тэрыторыі.

Агульны міграцыйны прырост з усіх краін у 2020 годзе склаў 7 240 грамадзян, а ў 2019-м — 18 222 асобы.

Найбольш з постсавецкай прасторы ва Ўкраіну летась прыехала грамадзян Расеі — 2 910, зь іх 2 068 засталіся ва Ўкраіне. У 2019 годзе колькасьць расейскіх мігрантаў была яшчэ большай — з 4 359 расейцаў, якія прыбылі, ва Ўкраіне засталіся 3 096 грамадзян Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG