Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая газета» распавяла пра падмены вакцынаў ад COVID-19 расейскімі лекарамі


Расейскія лекары сыстэматычна падмяняюць прэпараты для імунізацыі насельніцтва ад каранавірусу новага тыпу, паведамляе «Новая газета».

Выданьне выявіла некалькі выпадкаў у розных рэгіёнах Расеі, дзе пацыенты давалі згоду на вакцынацыю адным прэпаратам, а атрымлівалі іншы — «Эпиваккорона», распрацаваны новасыбірскім цэнтрам «Вектор» .

У большасьці выяўленых выданьнем выпадкаў пацыентам уколвалі гэты прэпарат, калі яны былі ўпэўненыя, што атрымаюць «Спутник V» ці трэцюю расейскую вакцыну — «КовиВак», распрацаваную навуковым цэнтрам імя Чумакова. У выпадках, калі імунізаваныя бачылі падмену і не згаджаліся, ім заяўлялі, што гаворка ідзе пра мэдычную памылку ці пра тое, што паміж прэпаратамі няма ніякай розьніцы.

  • Насамрэч, толькі распрацоўшчыкі «Спутника» апублікавалі зьвесткі аб сваёй вакцыне ў міжнародным рэцэнзаваным выданьні. Зьвесткі аб эфэктыўнасьці двух іншых прэпаратаў толькі зьбіраюцца распрацоўнікамі. «Эпиваккорона» зарэгістраваная толькі ў Расеі і Туркмэністане, а ўдзельнікі яе клінічных выпрабаваньняў скардзяцца, што ня могуць выявіць у сябе антыцелы ў незалежных лябараторыях.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG