Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш суперажываньня»: жанчыны ў белым з чырвонымі парасонамі правялі акцыю ў Менску. ФОТА


Марш жанчын з парасонамі 21 чэрвеня, Менск

Чарговая акцыя салідарнасьці пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі колерамі прайшла 21 чэрвеня ў Менску.

Па словах удзельніц прагулкі, іх акцыя заклікае да «суперажываньня і салідарнасьці з пацярпелымі ад злачынных рэпрэсіяў, якія адбываюцца вакол: бесьперапынныя арышты, катаваньні вязьняў, сьмерць несправядліва асуджаных, масавы ад’езд з краіны цудоўных людзей, вымушаных хавацца ад перасьледу рэжымам».

Чырвоная стужка на адзеньні жанчын сымбалізуе кроў з сэрца, чорны галаўны ўбор — жалоба аб загінулых, белыя сукенкі і парасон — знак чысьціні, лепшай будучыні, расказалі ўдзельніцы акцыі.

Марш жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі 21 чэрвеня ў Менску
Марш жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі 21 чэрвеня ў Менску

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG