Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень у Літве затрымалі 58 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта больш, чым за ўвесь 2019 год


Група мігрантаў зь Беларусі, затрыманая літоўскімі памежнікамі ўначы на 22 чэрвеня

За панядзелак і ноч аўторка літоўскія памежнікі затрымалі 58 чалавек. Паводле папярэдніх зьвестак, 54 зь іх — грамадзяне Іраку, 4 — Шры-Ланкі. Яны перайшлі мяжу ў Ігналінскім раёне Літвы.

Першую групу затрымалі ў другой палове дня 21 чэрвеня. У ёй было 12 чалавек з дакумэнтамі грамадзянаў Іраку.

Другая група перайшла мяжу пасьля поўначы ў аўторак. У ёй было 42 чалавекі без дакумэнтаў, яны назваліся іракцамі.

І раніцай затрымалі трэцюю групу з чатырох чалавек без дакумэнтаў, якія сказалі, што яны з Шры-Ланкі.

Усе затрыманыя папрасілі прыстанішча ў Літве.

Сёлета ў Літву па-за пунктамі пропуску прайшлі 498 чалавек.

За ўвесь 2020 год у Літве затрымалі 81 мігранта зь Беларусі, за 2019 — 46, 2018 — 104.

Літва распрацавала некалькі сцэнароў разьвіцьця нерэгулярнай міграцыі зь Беларусі. Паводле найгоршага зь іх — зь Беларусі штодня будуць пераходзіць мяжу да 10 тысяч чалавек, паведаміла Delfi.lt.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG