Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UEFA забараніў уладам Мюнхэна падсьвятляць у колеры вясёлкі арэну, дзе будзе гуляць зборная Вугоршчыны


UEFA прапанавала знайсьці альтэрнатыўныя даты для гэтай акцыі

Эўрапейскі футбольны саюз (UEFA) забараніў муніцыпальным уладам Мюнхэна падсьвятляць колерамі вясёлкі, якія зьяўляюцца сымбалем ЛГБТ-супольнасьці, арэну, дзе 23 чэрвеня зборная Нямеччыны сустрэнецца з камандай Вугоршчыны.

Муніцыпальныя ўлады прапанавалі асьвятліць гарадзкі стадыён усімі колерамі вясёлкі ў знак пратэсту супраць прынятага вугорскім парлямэнтам закону, які забараняе расказваць у школах пра ЛГБТ.

UEFA настойвае, што саюз — «арганізацыя палітычна і рэлігійна нэўтральная». І прапануе знайсьці альтэрнатыўныя даты для гэтай акцыі.

Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта 21 чэрвеня заявіў журналістам, што «зьмешваць палітыку і спорт» «шкодна і небясьпечна».

Закон, які прыняў 15 чэрвеня парлямэнт Вугоршчыны, кантраляваны кіроўнай у краіне правапапулісцкай кансэрватыўнай партыяй Орбана «Фідэс», забараняе абмяркоўваць і распаўсюджваць у школах інфармацыю на тэмы гомасэксуальнасьці або зьмены полу. Забарона тычыцца кніг, фільмаў і іншай інфармацыі.

Закон таксама забараняе паказваць гомасэксуалаў ці трансгендэраў як нармальных людзей. Акрамя таго, дакумэнт вызначае пералік арганізацый, якім дазволена весьці ў школах сэксуальную адукацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG