Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Залатое дно» пра маёмасьць Лукашэнкі прызналі экстрэмісцкім


Скрыншот дакумэнтальнага фільму пра магчымыя рэзыдэнцыі Лукашэнкі

З моманту выхаду стужкі 8 сакавіка яе паглядзелі на YouTube больш за 6,5 мільёна разоў.

Фільм праекту NEXTA «Залатое дно», які расказвае пра маёмасьць і рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі». Рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Як вынікае з паведамленьня на сайце Міністэрства інфармацыі, адпаведную пастанову суд вынес яшчэ 10 чэрвеня.

Паведамленьне пра ўнясеньне ў сьпіс на сайце Міністэрства інфармацыі
Паведамленьне пра ўнясеньне ў сьпіс на сайце Міністэрства інфармацыі

З моманту выхаду стужкі 8 сакавіка яе паглядзелі на YouTube больш за 6,5 мільёна разоў. У фільме расказваюць пра шматлікія рэзыдэнцыі Лукашэнкі — як афіцыйныя, гэтак і «падораныя» блізкімі бізнэсоўцамі.

  • Таксама апісаны аўтапарк, якім ён карыстаецца, з машынамі за сотні тысячаў і нават мільёны даляраў, у тым ліку і рэтра-аўтамабілі.
  • Асобны фрагмэнт фільму тычыцца авіяпарку – некалькі самалётаў і гелікоптэр, на якім Лукашэнка лятаў над пратэстоўным Менскам летась.
  • Паводле аўтараў стужкі, з 2014 году Эўразьвяз даў уладам Беларусі 4 мільярды эўра, і значная частка гэтых грошай пайшла на задавальненьне асабістых патрэбаў Лукашэнкі.
  • У фільме пералічваюцца беларускія і замежныя бізнэсоўцы — Міхаіл Гуцэрыеў, Ігар Макараў, Аляксей Алексін, Павал Тапузідзіс, браты Карычы — якія атрымліваюць эксклюзіўныя ўмовы вядзеньня бізнэсу ў абмен на каштоўныя «падарункі» Лукашэнку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG