Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Synesis адрэагавала на санкцыі Эўразьвязу


Аляксандар Шатроў

У кампаніі заявілі: «Уключэньне Шатрова ў санкцыйны сьпіс абапіраецца на абсурдныя і бяздоказныя тэзісы»

Кампанія Synesis рыхтуецца абскардзіць у судзе ўключэньне ў санкцыйны пакет Эўразьвязу свайго заснавальніка Аляксандра Шатрова.

Кампанія Synesis, якая займаецца інфармацыйнымі тэхналёгіямі і якую падазраюць у дапамозе ўладам Беларусі выяўляць удзельнікаў мірных пратэстаў, заявіла пра гатоўнасьць абскардзіць у судзе ўключэньне ў чацьвёрты санкцыйны пакет Эўразьвязу свайго заснавальніка Аляксандра Шатрова.

У кампаніі назвалі ўключэньне Synesis у трэці пакет санкцый і Шатрова ў чацьвёрты несправядлівым, яно «абапіраецца на тыя ж абсурдныя і бяздоказныя тэзісы», таму кампанія лічыць іх неабгрунтаванымі.

«У той жа час новае рашэньне зьяўляецца чаканым, таму мы гатовыя абскардзіць яго ў самыя кароткія тэрміны і ўпэўненыя ў аб’ектыўным разглядзе справы ў эўрапейскім судзе».

Раней Synesis падаў у Эўрапейскі суд на ўключэньне кампаніі ў трэці пакет санкцый.

На пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў. Да санкцыяў далучыліся таксама Вялікая Брытанія і Канада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG