Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвінаваціў прыхільнікаў аўтакефаліі ў спробе «зламаць праваслаўе ў Беларусі»


Мітрапаліт Веньямін, Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ў Жыровіцкім манастыры

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прыхільнікі аўтакефаліі беларускай праваслаўнай царквы спрабавалі «зламаць праваслаўе ў Беларусі».

«Правераным шляхам ідуць — абʼяўленьне аўтакефаліі. Лісты пайшлі ў Канстантынопаль. Лісты пайшлі нашаму патрыярху, ён пра гэта мне казаў. Ды і тут мы бачым гэты разварот», — сказаў Лукашэнка падчас адведзінаў Жыровіцкага манастыра.

Пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў, у якіх бралі ўдзел і вернікі, Лукашэнка назваў спробай расхістаць і зламаць дзяржаву.

«Спачатку бліцкрыг, які ня ўдаўся, потым заляцаньне з народам (кветачкі і іншыя багахульствы). На жаль, і храмы былі падключаны да гэтага. Была спроба падключыць амаль усе каталіцкія, і многія паддаліся на гэта. І ў нас сярод праваслаўных былі пэўныя хістаньні, якім на сёньняшні дзень і ўладыка, і Праваслаўная царква далі рады», — заявіў Лукашэнка.

«Уцешна, што нашая Праваслаўная царква падзяляе нашую заклапочанасьць і гатовая працаваць на адзінства нашага народу», — падсумаваў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG