Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 15 сутак ня выйшаў на волю экс-пракурор Яўген Бабак. Яго арыштавалі на новы тэрмін

абноўлена

Нацыянальныя сьцягі ў вокнах, ілюстрацыйнае фота

Былога памочніка пракурора Першамайскага раёну Менску мусілі вызваліць 25 чэрвеня не пазьней за 10-ю гадзіну раніцы.

Як пазьней паведаміў Tut.by, Яўгена Бабака асудзілі на новыя 15 сутак. Сукамэрнікі Яўгена расказалі, што новы пратакол на было памочніка пракурора склалі за інфармацыю, якая была ў ягоным тэлефоне.

«Яўген быў упэўнены, што яму накінуць суткі, і для яго гэта ня стала сюрпрызам. Яго вывелі з камэры, а калі прывялі — аказалася, што гэта было судовае паседжаньне ў онлайн-фармаце. Яўген настроены бадзёра, новыя суткі ўспрыняў па-філязофску», — сказалі суразмоўцы Tut.by.

Яўгена Бабака затрымалі 10 чэрвеня і на наступны дзень асудзілі за «пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на бальконе бел-чырвона-белага сьцяга». Пры затрыманьні сілавікі разграмілі ягоную кватэру.

Судзьдзя Маскоўскага раёну Тацяна Мотыль арыштавала яго на 15 сутак.

Паводле Яўгена Бабака, сьцяг ён знайшоў яшчэ летась 6 кастрычніка, а 10 чэрвеня вывесіў яго на знак пратэсту супраць гвалту. Згодна з рапартам, гэта заўважылі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і прыйшлі, каб забраць сьцяг. Былы работнік пракуратуры сказаў на судзе, што ня бачыць сэнсу ў допыце сьведак-міліцыянтаў.

МУС Беларусі афіцыйна паведаміла, што Яўген Бабак «актыўна распаўсюджваў інфармацыю з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў» і што «высьвятляюцца іншыя падрабязнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці Бабака».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG