Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сядзібу Цюндзявіцкіх, уратаваную ад зносу, унесьлі ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў


Гістарычныя муры, ілюстрацыйнае фота

У сакавіку 2021 сядзібу ледзь ня зьнесьлі, але ўмяшалася грамадзкасьць.

Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошаве Талачынскага раёну афіцыйна атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці 3-й катэгорыі. Адпаведная пастанова зьявілася 23 чэрвеня, падпісаная Віцебскай абласной управай культуры, паведаміў тэлеграм-канал «Спадчына».

У сакавіку кіраўніцтва Віцебскай вобласьці зьбіралася зьнесьці сядзібу XIX стагодзьдзя, якая, нягледзячы на гістарычную значнасьць, не належала да сьпісу каштоўнасьцяў.

Самы вядомы выхадзец старадаўняга роду, які жыў у гэтай мясцовасьці, — Міхал Цюндзявіцкі, паплечнік Кастуся Каліноўскага і ўдзельнік вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гадоў. Яго расстралялі расейскія акупацыйныя ўлады. Маёнтак у Галошаве пабудавалі ўжо пасьля яго сьмерці. Ягоныя ўладальнікі ўцяклі ў Польшчу пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 году.

У галоўным будынку ў савецкі час месьцілася школа, якая пазьней закрылася. Тэрыторыя сядзібы паступова прыйшла ў заняпад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG