Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Культура мацней за дыктатуру». На 7 ліпеня ініцыявалі Міжнародны дзень беларускай культуры


Помнік Янку Купалу ў Менску.

Цэнтры беларускай актыўнасьці за мяжой заклікалі беларусаў наведаць месцы, зьвязаныя з выбітнымі дзеячамі беларускай культуры ў сваёй мясцовасьці.

Беларуская Рада культуры разам з офісам Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраўніцтвам абвясьцілі 7 ліпеня Днём беларускай культуры, каб адзначыць той культурны сьлед, які беларускі народ пакінуў у сьвеце.

Таксама заплянаваны Міжнародны тыдзень беларускай культуры з 5 па 11 ліпеня.

Ідэя правядзеньня міжнароднага тыдня беларускай культуры і ўстанаўленьня Дня беларускай культуры, прымеркаванага да 7 ліпеня, калі нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот, належыць Беларускай радзе культуры, якую ачольвае Сяргей Будкін.

«Доўгія гады рэжым спрабаваў зрабіць так, каб мы ня ведалі сваіх каранёў і сваёй культуры, хацеў пазбавіць беларусаў пачуцьця нацыянальнай самасьвядомасьці, выкрасьці ў беларускага народу павагу да гістарычных і культурных каштоўнасьцяў. Але яму гэта не ўдалося» — гаворыцца ў заяве НАК.

У ініцыятыве адзначылі, што НАК ня толькі далучаецца да міжнароднага тыдня беларускай культуры, але і «заклікае да гэтага кожнага вольнага беларуса».

«Ёсьць дзясяткі спосабаў праявіць салідарнасьць і далучыцца да ініцыятывы. Вы можаце наведаць у сваім горадзе мясьціны, зьвязаныя зь вядомымі дзеячамі беларускай культуры, сумесна з аднадумцамі яшчэ раз перачытаць нашых клясыкаў, арганізаваць беларускі канцэрт ці выставу, пачаць культурны флэшмоб у сацыяльных сетках з тэгам #by_culture ці схадзіць з сябрамі на традыцыйнае для беларусаў сьвята Купальле».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG