Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі выявілі штам каранавірусу «Дэльта плюс»


Шпіталізацыя хворага на каранавірус у Маскве

29 чэрвеня ў Расеі афіцыйна пацьвердзілі інфармацыю, што ў РФ выяўлены першы выпадак захворваньня на штам «Дэльта плюс». Упершыню яна пратачылася ў СМІ 25 чэрвеня.

Кіраўніца «Расспажыўнагляду» Ганна Папова сказала: «Мы вельмі старанна праверылі ўсю інфармацыю, яна пацьвердзілася. Гэта сапраўды варыянт «Дэльта», «Дэльта-плюс», жанчына перанесла гэтае захворваньне ў лёгкай форме, тут усё скончылася добра».

Як паведамляе ТАСС, Папова папрасіла прэм’ер-міністра РФ Мішусьціна ўвесьці забарону на масавыя мерапрыемствы па ўсёй краіне.

  • Асаблівасьць штаму каранавірусу «Дэльта плюс» — зьніжэньне актыўнасьці антыцелаў да вірусу ў тых, хто перахварэў на COVID-19, і ў вакцынаваных.
  • За суткі 28 чэрвеня ў РФ пацьвердзілі максымальную за ўсю пандэмію колькасьць памерлых ад каранавірусу — 652 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG