Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства спорту прапанавала абавязаць атлетаў мець на спаборніцтвах толькі дзяржаўныя сымбалі


Лёгкаатлет Іван Ціхан, архіўнае фота

Міністэрства спорту і турызму Беларусі вынесла на грамадзкае абмеркаваньне праект зьменаў у Працоўны кодэкс і закон «Аб фізычнай культуры і спорце».

Дакумэнт даступны на Прававым форуме да 11 ліпеня.

У прыватнасьці, праектам прапануецца ўвесьці акрэдытацыю на дзейнасьць у сфэры фізкультуры і спорту, скарэктаваць паўнамоцтвы і абавязкі фэдэрацый. Таксама акрэсьленыя абавязкі для спартоўцаў і трэнэраў:

  • выкарыстоўваць падчас правядзеньня спартовых імпрэзаў толькі дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь, а таксама сымболіку, прадугледжаную рэглямэнтам спаборніцтваў;
  • ведаць тэкст дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь;
  • прымаць меры для прадухіленьня незаконнага ўплыву на ўдзельнікаў і арганізатараў спаборніцтваў.

Акрамя таго, для спартоўцаў прапануецца ўвесьці патрабаваньне падаваць інфармацыю пра сваё месцазнаходжаньне ў мэтах допінг-кантролю і санітарна-эпідэмічных патрабаваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG