Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На відэа трапіў эпізод, як група мігрантаў​ пералазіць цераз плот зь Беларусі ў Літву


Адна з груп мігрантаў, якая парушыла дзяржаўную мяжу Літвы

30 чэрвеня літоўскія памежнікі затрымалі 36 замежнікаў, якія нелегальна перасеклі мяжу Беларусі зь Літвой. Частку зь іх зьнялі на відэа.

Раніцай 1 ліпеня 11 мігрантаў без усякіх дакумэнтаў затрымалі каля вёскі Казюканяй. У Друскеніцкім муніцыпалітэце, а таксама ў Аранскім, Салечніцкім і Сьвянцянскім раёнах памежнікі затрымалі яшчэ 5 групаў мігрантаў і аднаго чалавека, які перайшоў мяжу нелегальна ў адзіночку, паведамляе delfi.

«Пярэбары» часткі мігрантаў на літоўскі бок зафіксавала відэакамэра літоўскай памежнай заставы. Неўзабаве іх акружыла падразьдзяленьне з сабакамі і затрымала. Трое чалавек назваліся грамадзянамі Камэруну, адзін — Малі.

Сёлета ў Літву зь Беларусі трапілі ўжо 672 мігранты, парушыўшы мяжу. Практычна ўсе яны былі без дакумэнтаў. Колькасьць уцекачоў ужо ў 8 разоў перавысіла леташнюю. Пасьля рэзкага павелічэньня плыні мігрантаў на сваю тэрыторыю зь беларускага боку Літва заявіла пра ўзмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы. Як зафіксавалі на відэа літоўскія памежнікі, беларускія ня толькі не замінаюць падобным перасячэньням мяжы, але і спрыяюць ім.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і кіраўнікі літоўскіх МУС і МЗС зьвінавацілі Лукашэнку і яго падначаленых у спрыяньні нелегальнай міграцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG