Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове адбыўся канцэрт беларускай культурнай салідарнасьці


Гурт «Разьбітае сэрца пацана», ілюстрацыйнае фота

Беларуская Рада культуры зладзіла Сцэну беларускай культурнай салідарнасьці ў межах штогадовага «Сьвята музыкі», якое праходзіць у Львове.

Як паведамляе тг-канал Беларускай Рады культуры, мэта — прыцягнуць увагу да сытуацыі, у якой апынулася Беларусь і яе культурныя дзеячы.

На сцэну выйшлі Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба, «Разьбітае сэрца пацана», а таксама паэт і перакладчык Алесь Плотка.

А 20 гадзіне адбудзецца відэавэрсія гэтага канцэрту.


Арганізатары паведамілі, што «сродкі, якія будуць атрыманыя ад гэтай трансьляцыі, пойдуць на падтрымку сям’і палітвязьня, зьвязанага са сфэрай культуры. Так сталася, што яго маці і бацька засталіся бяз працы і ня ў змозе аплачваць паслугі адваката».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG