Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову ўкраінцаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі, належаць да аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Ўкраіны


Мітрапаліт Кіеўскі і Ўсяе Ўкраіны Епіфаній

Амаль тры чвэрці ўкраінцаў (73%) лічаць сябе праваслаўнымі, і больш за палову зь іх (58%) лічаць сябе прыхаджанамі Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ)

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі 25–28 чэрвеня сёлета.

Яшчэ 9% украінцаў назвалі сябе грэка-католікамі, 7% — атэістамі.

На працягу году з чэрвеня 2020-га колькасьць прыхільнікаў ПЦУ сярод праваслаўных рэспандэнтаў павялічылася з 48% да 58%. Чвэрць апытаных, якія прызнаюць сябе праваслаўнымі, прызналі сябе прыналежнымі да Ўкраінскай праваслаўнай царквы, якая знаходзіцца ў падпарадкаваньні Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП). 12% рэспандэнтаў, якія прызнаюць сябе праваслаўнымі, не пазначылі царкву, да якой яны належаць.

Сярод кіраўнікоў трох найбуйнейшых цэркваў Украіны найбольш станоўча апытаныя ставяцца да кіраўніка ПЦУ мітрапаліта Епіфанія.

У апытаньні бралі ўдзел 1003 рэспандэнты з усіх рэгіёнаў Украіны, за выключэньнем Крыму і часткі Данбасу, якая не кантралюецца ўкраінскай уладай.

  • На гэты момант ПЦУ прызналі кананічнай 4 праваслаўныя царквы ў сьвеце — Усяленскі патрыярхат, Александрыйская праваслаўная царква, Эладзкая (Грэцкая) праваслаўная царква і Кіпрская праваслаўная царква.
  • Расейская праваслаўная царква, як і яе Беларускі экзархат, не прызнаюць Праваслаўную царкву Ўкраіны кананічнай праваслаўнай царквой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG