Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр актор Ігар Андрэеў, які граў ролю Быкава


Тэатар імя Горкага ў Менску

Сёньня памёр актор менскага тэатру імя Горкага Ігар Андрэеў, яму было 69 гадоў.

Пра яго сьмерць паведамілі сябры і родныя.

Жонка Вольга паведаміла Свабодзе, што ён хварэў на ковід, тры тыдні да сьмерці Андрэеў быў у рэанімацыі. Незадоўга да таго, як захварэў, актор зрабіў першую прышчэпку ад ковіду.

Большую частку жыцьця Ігар Андрэеў працаваў у тэатры імя Горкага — як актор (у 1970-я гады), намесьнік і першы намесьнік дырэктара.

З апошняй пасады сышоў летась і пасьля зноў працаваў акторам.

У мінулым ён быў дырэктарам Тэатру юнага гледача (1985–1995) і Белдзяржфілярмоніі (1999–2002).

Андрэеў быў і кінаакторам, граў у 17 кінафільмах. У фільме «Куля для КДБ ад Васіля Быкава» (2020) ён граў ролю клясыка беларускай літаратуры.

«Быў шчасьлівы ўвасобіць вобраз вялікага пісьменьніка і чалавека», — пісаў Андрэеў у сацыяльных сетках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG