Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік рэдактара «Нашай нівы»: «Усё вычышчаецца, бо на вуліцах няма людзей»


Арцём Гарбацэвіч

Што стала прычынай атакі на незалежныя выданьні — «Нашу Ніву», orsha.eu, «Брестскую газету», Intex-Press? Ці зьявіцца «Наша Ніва» ў выгнаньні, як гэта адбылося з Tut.by? Ці сыдзе беларуская аўдыторыя ў Telegram?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае намесьнік рэдактара «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч.

Гарбацэвіч

  • Мы бачым тэндэнцыю здушэньня любой альтэрнатыўнай інфармацыі.
  • Сёньняшні разгром НН і рэгіянальных выданьняў — гэта ж ня сёньня пачалося.
  • Было блякаваньне сайтаў, пазбаўленьне акрэдытацыі Эўрарадыё і карпунктаў замежных СМІ.
  • Гэта працяг тэндэнцыі на «зачыстку» мэдыяполя.
  • Уладам хацелася б, каб беларусы чулі і бачылі толькі іх хлусьню.
  • Гэта рэалізацыя стратэгіі выкараненьня праўды.
  • Менавіта таму, што людзей на вуліцах няма, усё і вычышчаецца.
  • Калі яны на вуліцах былі, то любы трыгер мог вывесьці на вуліцы яшчэ больш людзей.
  • Цяпер людзі запалоханыя нечуваным маштабам рэпрэсіяў.
  • Мы ўжо Трэці райх пераплюнулі паводле маштабаў рэпрэсіяў.
  • Мы да апошняга спрабавалі заставацца ў прававым полі.
  • Калі ўлады такой магчымасьці нам не пакідаюць, зразумела, мы будзем дзейнічаць інакш.
  • Частка нашай каманды знаходзіцца ў бясьпечных месцах, і мы будзем працягваць рабіць «Нашу Ніву».
  • Яны яе ня зьнішчаць гэтым тупым накатам.
  • На рынку журналістаў хапае — і беларускіх, якія страцілі працу, і нават расейскіх, якія трапілі пад забарону на прафэсію.
  • Улады наймалі сабе прапагандыстаў з RT, а хто забараняе нам наняць «варагаў», каб яны пераехалі ў Кіеў, Варшаву ці Вільню і пачалі «хістаць» гэты рэжым?
  • Невядома, што нам інкрымінуюць, якую прастору нам пакідаюць, каб мы ня сталі радыкаламі, прычым радыкаламі інфармаванымі.
  • Радыкалізаваная «Наша Ніва» — гэта нават ня «Хартыя» і нават ня NEXTA.
  • Мы ніколі не працавалі на людзей, арыентаваных на змаганьне.
  • Нашая «фішка» была — эксклюзіўная інфармацыя.
  • Ядро аўдыторыі абсячэцца, ня ўсе стануць усталёўваць сабе VPN.

Што было раней

  • 8 ліпеня сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу рэдакцый і кватэрах журналістаў.
  • Улады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных мэдыя Беларусі «Наша Ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня праходзяць ператрусы.
  • Ператрус дома ў рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко скончаны. Яго павезьлі на допыт.
  • Ператрус у галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча скончаны. Яго самога вывелі з дому двое сілавікоў з рукамі, скаванымі за сьпінай.
  • У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG