Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў.


Дзмітры Лаеўскі

Дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў 8 ліпеня прыняла рашэньне выключыць з калегіі Дзьмітрыя Лаеўскага. Пра гэта адвакат паведаміў у сваім Тэлеграм-канале. Лаеўскі піша, што яму далі дзьве вымовы — за допісы пра нязгоду з праектам зьменаў у заканадаўства аб адвакатуры​ і за ягоную пазыцыю з абгрунтаваньнем невінаватасьці Віктара Бабарыкі на судзе.

У красавіку адміністрацыя БДУ не працягнула кантракт з маці Дзьмітрыя Лаеўскага, выкладчыкацай грамадзянскага права юрыдычнага факультэту Аленай Лаеўскай. Дзьмітры Лаеўскі, абаронца Віктара Бабарыкі тады тлумачыў Tut.by:

«Прэтэнзій да нас няма. Наймальнік вырашыў не падаўжаць, хоць яна загадзя паведаміла пра сваё жаданьне працягваць працоўныя адносіны. Больш за тое, паводле закону яны абавязаныя былі працягнуць, бо ёсьць норма ў артыкуле 261-5 Працоўнага кодэксу пра тое, што наймальнік абавязаны заключыць новы кантракт з работнікам, якому да дасягненьня пэнсійнага веку застаецца ня больш за два гады. Гэта акурат ейны выпадак. Нягледзячы на безумоўны абавязак працягнуць працоўныя адносіны, БДУ іх не працягвае. Нягледзячы на ўсе заслугі», — апавёў Дзьмітры Лаеўскі.

Алена Лаеўская — дацэнт катэдры грамадзянскага права, кандыдат юрыдычных навук. Яна рабіла ва ўнівэрсытэце 22 гады, зьяўляецца аўтарам больш як 150 навуковых публікацый.

Раней у сьнежні Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку з пасады судзьдзі Вярхоўнага суду і выключыў з Савету Рэспублікі Віталя Лаеўскага — бацьку Дзьмітрыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG