Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС абнавіў сьпіс прадметаў, якія нельга заносіць у будынкі міліцыі


Цэнтральны будынак МУС у Менску

Пад забарону трапілі пераважна тэхнічныя прылады.

На сайце pravo.by апублікаваны сьпіс рэчаў, якія забаронена праносіць на аб’екты органаў унутраных спраў.

У сьпіс уключаныя:

  • сродкі мабільнай і іншай сувязі;
  • прылады, якія выкарыстоўваюцца для перадачы дадзеных па дротавых і бяздротавых каналах сувязі;
  • гука- і відэазапісвальныя прылады;
  • фотаапаратура;
  • ноўтбукі;
  • пляншэты;
  • электронныя запісныя кніжкі;
  • буйнагабарытныя прадметы;
  • наркотыкі;
  • алькагольныя напоі і піва.

Варта адзначыць, што большасьць гэтых прадметаў былі пад забаронай для праносу і раней, аднак цяпер МУС упарадкавала пералік, а таксама дадало ў сьпіс забароненых прадметаў піратэхніку і радыяактыўныя рэчывы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG