Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адпраўляюць паўмільёна доз вакцыны Johnson & Johnson у Малдову


У адміністрацыі падкрэсьліваюць, што перадача вакцын іншым краінам ажыцьцяўляецца ў інтарэсах спыненьня пандэміі ва ўсім сьвеце.

Адміністрацыя прэзыдэнта Джо Байдэна ў пятніцу абвясьціла, што Злучаныя Штаты адправяць у Малдову 500 000 доз вакцыны Johnson & Johnson у рамках намаганьняў па спыненьні пандэміі каранавірусу ва ўсім сьвеце, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Гэта першая адпраўленая ў Эўропу партыя з 80 мільёнаў доз, якія ЗША абавязаліся перадаць іншым краінам.

«Мы ганарымся тым, што можам даць гэтыя бясьпечныя і эфэктыўныя вакцыны народу Малдовы», — сказаў высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі.

«Мы дзелімся гэтымі дозамі не ў разьліку на будучыя ласкі або саступкі, — працягнуў чыноўнік. — Нашы вакцыны пастаўляюцца безь якіх-колечы ўмоў. Мы робім гэта з адзінай мэтай — ратаваць жыцьці».

«Мы ўзялі на сябе лідзіруючую ролю ў глябальнай стратэгіі вакцынацыі, таму што гэта правільна, — адзначыла крыніца. — Гэта правільна з пункту гледжаньня маралі, гэта правільна з пункту гледжаньня глябальнай грамадзкай аховы здароўя, і правільна для нашай калектыўнай бясьпекі і дабрабыту».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG