Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы «асудзілі чарговую атаку на незалежныя СМІ, якая пагражае свабодзе слова ў Беларусі»


Дымітрыс Крыстопулас, прэзыдэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека і беларускі Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступілі з супольнай заявай з нагоды перасьледу незалежных СМІ ў Беларусі

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека і «Вясна» выступілі з супольнай заявай з нагоды перасьледу незалежных СМІ ў Беларусі

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтар «Вясна» асудзілі бесьпер"апынныя атакі, якія пагражаюць зьнішчыць апошнія свабодныя СМІ ў Беларусі і тое, што засталося ад свабоды слова і аб’яднаньняў у краіне".

Пасьля пералічэньня ў заяве імёнаў журналістаў і назваў рэдакцый незалежных СМІ, якія пацярпелі ад перасьледу за 8 і 9 ліпеня, праваабарончыя арганізацыі адзначылі, што гэтыя дзеяньні ўладаў сурʼёзна абмяжоўваюць магчымасьці журналістаў зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю, як індывідуальна, так і ў складзе мэдыя-структур, што зьяўляецца парушэньнем артыкулаў 19 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (свабода слова і свабода абʼяднаньняў).

«З кожнай гадзінай заяўляюцца ўсё новыя і новыя факты, і, хутчэй за ўсё, у дадзены момант затрымліваюцца новыя журналісты і праводзяцца ператрусы ў офісах, — гаворыцца ў заяве.

Арганізацыя FIDH разам са сваёй сяброўскай арганізацыяй у Беларусі «Вясна» зазначаюць, што рашуча асуджаюць рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў і заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць юрыдычны перасьлед СМІ, а міжнародную супольнасьць — тэрмінова і рашуча адрэагаваць на тое, што адбываецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG