Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Frontex накіруе ў Літву верталёты для маніторынгу мяжы зь Беларусьсю


Літва ўзмацняе ахову мяжы зь Беларусьсю

Эўрапейскае агенцтва памежнай і берагавой аховы Frontex адправіць у Літву верталёты для назіраньня за мяжой зь Беларусьсю.

Пра гэта заяўлена па выніках відэаперамоваў прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы з кіраўніком Frontex Фабрысам Легеры.

Адзначаецца, што дзеля ўзмацненьня кантролю на літоўска-беларускай мяжы будзе адпраўлены верталёт з Польшчы, а таксама ўзгадняецца адпраўка дадатковага транспарту зь Нямеччыны.

Акрамя таго, Літва атрымае іншую дапамогу — у выглядзе перакладчыкаў, пэрсаналу для працы зь мігрантамі, дадатковыя ўзброеныя патрулі. Памежнай службе таксама патрабуюцца патрульныя машыны і мабільныя цеплавізары.

Паводле прэзыдэнцкай адміністрацыі, Фабрыс Легеры прысьпешыў мэханізм аказаньня экстранай дапамогі, што дазволіць за кароткі тэрмін мабілізаваць дадатковыя сілы. Да таго Frontex для ўзмацненьня аховы мяжы абяцаў адправіць у Літву да сярэдзіны ліпеня 30 супрацоўнікаў.

Ад пачатку году на мяжы Літвы з Беларусьсю памежнікі затрымалі звыш 1 500 мігрантаў — у дзесяць разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Большасць людзей прыбываюць з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Літоўскія ўлады заяўляюць, што павелічэньне міграцыйнай плыні — гэта арганізаваная гібрыдная атака беларускага рэжыму. Менск яшчэ раней даў зразумець, што больш не стрымлівае мігрантаў праз санкцыі з боку Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG