Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шарлатсьвілі зьнесьлі помнік генэралу Лі, які стаў прычынай крывавых сутычак на поўдні ЗША


Знос помніка генэралу Лі ў Шарлатсьвілі, штат Вірджынія, 10 ліпеня 2021

У горадзе Шарлатсьвіль, штат Вірджынія, дэмантаваны помнік генэралу Робэрту Лі, які камандаваў войскамі канфэдэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. Дэмантаваная статуя яшчэ аднаго канфэдэрата — генэрала Томаса Джэксана.

Чатыры гады таму пляны зьнесьці манумэнт сымбалю канфэдэратаў прывялі да сутычак прыхільнікаў расавай перавагі белых і тых, хто выступаў у падтрымку зносу, яны ахапілі мноства населеных пунктаў на поўдні ЗША.

Падчас беспарадкаў у Шарлатсьвілі ў натоўп людзей на высокай хуткасьці ўрэзаўся аўтамабіль Dodge Challenger, за стырном якога сядзеў правы экстрэміст. Загінула 32-гадовая жанчына, яшчэ 19 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Пазьней кіроўцу прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне.

Пасьля паразы Поўдня ў грамадзянскай вайне ў паўднёвых штатах ЗША былі ўсталяваныя сотні манумэнтаў дзеячам Канфэдэрацыі. 150 гадоў таму яны сьведчылі пра нацыянальнае прымірэньне, аднак цяпер у іх бачаць перш за ўсё помнікі прыхільнікам рабства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG