Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прапанавала ўвесьці дадатковыя санкцыі адносна Беларусі за перапраўку мігрантаў у ЭЗ


Літоўскія вайскоўцы ўсталёўваюць плот з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю

Як заявіла афіцыйная Вільня, за апошнія дні беларуска-літоўскую мяжу перасеклі сотні мігрантаў, пераважна — з Іраку.

У панядзелак Літва запрапануе пашырыць санкцыі ЭЗ адносна Беларусі за перапраўку мігрантаў празь мяжу ў Эўразьвяз.

Пра гэта паведаміла ў інтэрвію агенцтву Reuters прадстаўніца МЗС Літвы.

«Мы прапануем разгледзець пытаньне аб паступовым пашырэньні сэктаральных санкцыяў», — заявіла яна.

Міністры замежных справаў дзяржаваў ЭЗ сустрэнуцца ў Брусэлі ў пятніцу.

У мінулую пятніцу Літва пачала будаваць 550-кіляметровы плот з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы беларускія ўлады ў тым, што яны пускаюць у краіну мігрантаў з-за мяжы, каб затым незаконна перапраўляць іх у Эўразьвяз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG