Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП пратэстуе супраць арышту апанэнтаў Лукашэнкі: «Тэрор працягваецца»


Сябра АГП Васіль Палякоў сустракаецца з выбарнікамі ў Гомлі, ліпень 2020

Аб’яднаная грамадзянская партыя выступіла з заявай у сувязі зь перасьледам апазыцыйных палітыкаў, праваабаронцаў і актывістаў.

«Па заканчэньні 72 гадзін з моманту затрыманьня на волю ня выйшлі гомельскія актывісты Васіль Палякоў і Ільля Міронаў. У месцах зьняволеньня ўжо каля 3 000 чалавек, якія ўтрымліваюцца з палітычных матываў, у тым ліку намесьнік старшыні АГП Аляксандр Кабанаў, чальцы палітрады Сяргей Альшэўскі і Леанід Судаленка, а таксама сябра Нацыянальнага камітэту Ўладзімер Няпомняшчых», — гаворыцца ў заяве.

Палітыка і грамадзкага дзеяча Васіля Палякова затрымалі раніцай 8 ліпеня. Падчас ператрусу канфіскавалі сродкі сувязі і інфармацыйныя носьбіты. Праз тры дні пасьля затрыманьня яго не адпусьцілі зь ізалятару, а пазьней прад’явілі крымінальны артыкул, зьвязаны з тэрарызмам.

Няма ніякіх навінаў і ад Ільлі Міронава, якога таксама затрымалі 8 ліпеня. Міронаў раней напісаў блізу 2 тысяч лістоў палітвязьням.

«Ідзе чарговая хваля арыштаў, тэрор працягваецца. Палітрада АГП патрабуе спыніць адвольныя затрыманьні, выкраданьні людзей, фабрыкацыі спраў, рэпрэсіі і тэрор у дачыненьні да ўласнага народу, паколькі гэта абвастрае канфлікт у грамадзтве і вядзе да пагаршэньня сытуацыі ва ўсіх сфэрах жыцьця. Замест спробаў зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці рэжыму неабходна шукаць мірны выхад з палітычнага крызісу», — гаворыцца ў дакумэнце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG