Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК арыштаваў рахунак выканаўчага дырэктара Беларускай рады культуры


Беларускі фонд культурнай салідарнасьці — цяпер Беларуская рада культуры

Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў банкаўскі рахунак Аляксандра Чахоўскага, выканаўчага дырэктара Беларускай рады культуры і прадусара сьпявачкі Маргарыты Ляўчук.

Пра гэта паведамілі ў ініцыятыве By_culture.

«Я даведаўся пра гэта ад кансультанта свайго банку, калі запытаўся, чаму раптам заблякавалі маю беларускую картку. Ані свайго статусу, ані іншых падрабязнасьцяў я ня ведаю», — зазначыў Аляксандар Чахоўскі.

Аляксандар Чахоўскі — музычны і тэатральны прадусар, займаецца прасоўваньнем акадэмічных музычных праектаў, ладзіць канцэрты і фэстывалі. З 2012 года працуе з сьпявачкай Маргарытай Ляўчук. Увосень мінулага году далучыўся да працы Беларускага фонду культурнай салідарнасьці (цяпер — Беларуская рада культуры).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG