Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі абласны суд адмовіўся паведаміць, чаму працэс па «справе Ціханоўскага» праходзіць у закрытым рэжыме


Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімер Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзьмітры Папоў, якіх судзяць у гомельскім СІЗА ў закрытым рэжыме

Беларусы зьвярнуліся да старшыні Гомельскага абласнога суду Сяргея Шаўцова з пытаньнем, чаму закрылі суд у «справе Ціханоўскага». Аднак той ня даў канкрэтнага адказу, перадае пазбаўлены рэгістрацыі Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сяргей Шаўцоў адказаў на зварот грамадзян, што рашэньні, зьвязаныя з прызначэньнем і падрыхтоўкай судовага разбору, прымае судзьдзя аднаасобна, і пастанова аб прызначэньні судовага разбору абскарджаньню не падлягае.

Таксама ў Гомельскім абласным судзе паведамілі, што ўмяшаньне ў дзейнасьць судзьдзяў недапушчальнае і караецца па законе.

У звароце да суду грамадзяне адзначалі вялікі грамадзкі рэзананс крымінальнай справы над шасьцю палітвязьнямі і заявілі, што закрыты суд не выклікае даверу з боку грамадзтва. Шаўцоў адказаў, што гэта «суб’ектыўнае меркаваньне».

Па словах адвакаткі Ціханоўскага Натальлі Мацкевіч, «Ціханоўскаму ўручылі пастанову суду, паводле якой крымінальная справа падлягае разгляду ў закрытым судовым паседжаньні «ў мэтах забесьпячэньня бясьпекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам».

У будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме судзяць Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзьмітрыя Папова.

Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, распальваньні сацыяльнай варожасьці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Гомельскі абласны суд вырашыў зрабіць працэс закрытым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG