Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: Грамадзянская супольнасьць зьнішчаецца ў самым сэрцы Эўропы


Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International выступіла з адмысловай заявай, у якой заклікала міжнародную супольнасьць адрэагаваць на хвалю ператрусаў у некамэрцыйных арганізацыях Беларусі.

«На працягу апошніх 12 месяцаў правы чалавека знаходзіліся пад бязьлітаснай атакай з боку ўраду Аляксандра Лукашэнкі. На працягу гэтага часу мы заклікалі міжнародную супольнасьць адрэагаваць на паведамленьні аб катаваньнях, гвалце з боку паліцыі ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў і паўсюдных рэпрэсіях. Сёньняшняя маштабная атака на жыцьцёва важныя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці паказвае, што зробленага міжнароднай супольнасьцю недастаткова, каб пакласьці канец гэтаму крызісу».

«Беларускі КДБ на мінулым тыдні выхваляўся, што праводзіць у маштабах усёй краіны апэрацыю па „зачыстцы ад радыкалаў“, і сёньня мы ўбачылі, як гэтая зачыстка выглядае на справе. Усе затрыманыя сёньня павінныя быць неадкладна вызваленыя, а гэтая кампанія супраць грамадзянскай супольнасьці павінна быць спыненая».

«Мы паўтараем наш заклік да міжнароднай супольнасьці: грамадзянская супольнасьць зьнішчаецца ў самым сэрцы Эўропы. Час дзейнічаць — абараняць свабоду і справядлівасьць!» — заявіла дырэктарка Amnesty International ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG