Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабарончыя арганізацыі Ўкраіны патрабуюць ад ураду разарваць усе дачыненьні з Лукашэнкам


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Архіўнае фота, 4 верасьня 2020

Амаль тры дзясяткі праваабарончых арганізацый Украіны запатрабавалі ад уладаў краіны разарваць дыпляматычныя і эканамічныя дачыненьні зь нелегітымным рэжымам Беларусі.

Адпаведны зварот грамадзкія арганізацыі накіравалі прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму, кіраўніку Офісу прэзыдэнта Андрэю Ермаку, сьпікеру парлямэнту Дзьмітрыю Разумкову, сакратару Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксею Данілаву і міністру замежных спраў Дзьмітру Кулебу.

З такой заявай праваабарончыя арганізацыі выступілі пасьля хвалі рэпрэсій у Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці і журналістаў.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Украіны патрабуюць «спыніць дыпляматычныя дачыненьні з прадстаўнікамі нелегітымнага і антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі, публічна падтрымаць грамадзянскую супольнасьць Беларусі, забараніць эканамічную супрацу зь беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, увесьці жорсткія санкцыі супраць усіх функцыянэраў рэжыму Лукашэнкі і афіляваных зь ім бізнэс-структураў».

Апроч таго, праваабаронцы патрабуюць спыніць супрацу зь сілавымі органамі і структурамі бясьпекі і забараніць выдачу грамадзян Беларусі на запыт беларускіх сілавых органаў.

Актывісты прапануюць тэрмінова склікаць пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны «для абмеркаваньня рызык, зьвязаных з працэсамі паглыбленьня супрацы рэжыму Лукашэнкі з Расеяй і фактычна ўцягваньня Беларусі ў гібрыдную вайну Расеі супраць Украіны».

Праваабаронцы заявілі, што гатовыя ўзяць удзел у кансультацыях з прадстаўнікамі ўрадавых органаў Украіны, каб выпрацаваць адказы на сыстэмныя і масавыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі«.

  • Пад зваротам падпсаліся такія арганізацыі, як «Восток SOS», праваабарончы цэнтар «Поступ», «Освітній дім прав людини — Чернігів», грамадзкая арганізацыя «МАРТ», Цэнтар правоў чалавека ZMINA, «Дім вільної Росії», Цэнтар грамадзкай журналістыкі «МОСТ», Украінская Хэльсынская група правоў чалавека, Харкаўская праваабарончая група і іншыя.
  • Усяго на гэты момант пад зваротам падпісалася 29 грамадзкіх арганізацый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG