Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматдзетная маці Вольга Залатар за кратамі перахварэла на каранавірус


Вольга Залатар

Палітзьняволеную Вольгу Залатар з псыхіятрычнага шпіталя ў Навінках зноў перавялі на ў СІЗА на вуліцу Валадарскага ў Менску.

Вольгу Залатар зьмясьцілі для экспэртызы ў псыхіятрычную лякарню ў Навінках, што пад Менскам, 7 ліпеня, у дзень яе народзінаў. Цяпер сваякі Вольгі паведамілі праваабарончаму цэнтру «Вясна», што яе вярнулі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. За кратамі яна перахварэла на каранавірус.

Жыхарку Ждановічаў, што пад Менскам, Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка 2021 году. Сілавікі спынілі яе аўтамабіль, дзе, акрамя Вольгі, знаходзілася ейная непаўналетняя дачка. Пасьля гэтага дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіКу. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой.

Да пераводу на экспэртызу яна знаходзілася ў СІЗА № 1. 29 сакавіка палітзьняволенай выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне такім фармаваньнем).

Адвакат Вольгі Залатар Андрэй Мачалаў паведамляў, што падчас допытаў ягоная падабаронная тройчы заяўляла пра катаваньні, на руках і шыі ў яе былі сінякі. 19 чэрвеня стала вядома, што Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

Палітзьняволеная Вольга Залатар — маці 5 дзяцей, за кратамі яна ўжо амаль чатыры месяцы. Нядаўна яна цяжка перахварэла на COVID-19.

Да пераводу на экспэртызу яна знаходзілася ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. 29 сакавіка палітзьняволенай выставілі абвінавачаньне паводле артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне такім фармаваньнем). Вользе пагражае да 3 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG