Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі да 7 дзён скарацілі тэрмін самаізаляцыі па COVID-19 і адмянілі яе для вакцынаваных


Хатняя самаізаляцыя, ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў пастановай № 401 зьменшыў тэрмін самаізаляцыі па COVID-19 з 10 да 7 дзён.

Гэта тычыцца людзей, якія кантактавалі з хворымі на каранавірусную інфэкцыю, а таксама тых, хто прыяжджае ў Беларусь з-за мяжы.

Пастановай Савету Міністраў № 401:

  • адмяняецца неабходнасьць знаходжаньня ў самаізаляцыі для тых, хто прыехаў з краінаў, дзе рэгіструюцца выпадкі COVID-19, але мае сэртыфікат аб праведзеным курсе вакцынацыі ад COVID-19 (курс вакцынацыі павінен быць завершаны ня менш як за 1 месяц і ня больш як за 12 месяцаў да даты перасячэньня мяжы),
  • адмяняецца абавязковая самаізаляцыя для замежнікаў, якія едуць у Беларусь для правядзеньня вакцынацыі супраць COVID-19,
  • скарочаныя да 7 дзён тэрміны самаізаляцыі для грамадзян Беларусі і замежнікаў, якія прыбылі з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфэкцыі COVID-19, а таксама рухаліся транзытам праз такія краіны,
  • уведзена патрабаваньне аб пацьверджаньні наяўнасьці адмоўнага выніку лябараторнага дасьледаваньня на COVID-19 мэтадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі з выкарыстаньнем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19»,
  • удакладненыя катэгорыі грамадзян, на якіх не распаўсюджваюцца абмежаваньні на ўезд \ выезд у Беларусь \ зь Беларусі праз наземныя пункты пропуску: гэта замежнікі, якія а) прыяжджаюць для навучаньня \ паступленьня ў беларускія ВНУ; б) прыяжджаюць у мэтах правядзеньня вакцынацыі супраць CОVID-19; в) грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, якія едуць у Беларусь з тэрыторыі Калінінградзкай вобласці чыгуначным транспартам безь перасадак у дарозе.

Пастанова набудзе сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня. Канкрэтныя тэрміны пакуль не акрэсьленыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG