Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыскусія нобэлеўскіх ляўрэатак Сьвятланы Алексіевіч і Вольгі Такарчук. УЖЫВУЮ


Прапануем паглядзець прамую трансьляцыю дыскусіі дзьвюх уладальніц Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры — Сьвятланы Алексіевіч зь Беларусі (2015) і Вольгі Такарчук з Польшчы (2018).

Сустрэча пісьменьніц у прысутнасьці гледачоў адбываецца на Нацыянальным музычным форуме ва Ўроцлаве, горадзе ў паўднёва-заходняй Польшчы. Мадэратары дыскусіі — журналістка Маніка Алейнік і філёзаф Магдалена Сьрода.

Паводле задумы арганізатараў, сярод якіх улады гораду Уроцлава і Фонд Вольгі Такарчук, сустрэча мае быць «дэбатамі паміж двума бясспрэчнымі мастацкімі і інтэлектуальнымі аўтарытэтамі, словы якіх могуць зьмяніць рэальнасьць, выказваньні якіх уважліва слухаюцца і шырока камэнтуюцца, голас якіх гучыць моцна і выразна».

Прыбыцьцё Сьвятланы Алексіевіч на сустрэчу ўскладніў інцыдэнт на лётнішчы ў Бэрліне ўчора. На лётнішчы пісьменьніцу затрымалі з прычыны таго, што пры ёй, маўляў, была бомба. Алексіевіч адпусьцілі, калі самалёт ужо адляцеў. Бомбы не знайшлі. Арганізатары ўроцлаўскай імпрэзы, якая мае афіцыйную назву «Пратэст Алексіевіч і Такарчук», паслалі ноччу ў Бэрлін аўтамабіль, якім беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі даехала да Ўроцлава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG