Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская 18 ліпеня едзе ў ЗША


Сьвятлана Ціханоўская.

Мэта паездкі — пошук шляхоў вырашэньня крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам.

Як паведамляе яе прэсавая служба, Ціханоўская наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Каліфорнію.

Там яна плянуе правесьці сустрэчы на найвышэйшым узроўні з палітыкамі, экспэртамі і беларускай дыяспарай. Мэта паездкі — пошук шляхоў вырашэньня крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам.

Праграма візыту ўсё яшчэ ў стадыі дапрацоўкі, пра канкрэтныя сустрэчы каманда Ціханоўскай паведаміць, як толькі гэта стане магчымым.

«Візыт у стадыі падрыхтоўкі, мы на пастаяннай сувязі зь Дзярждэпартамэнтам ЗША, амбасадаркай гэтай краіны ў Беларусі Джулі Фішэр. Нам максымальна спрыяюць ва ўсіх пытаньнях.

А што да максымальных задачаў, — гэта, безумоўна, сустрэчы на самым высокім узроўні, падчас якіх мы маглі б асабіста расказаць афіцыйным прадстаўнікам пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Мы ведаем іх прынцыповую пазыцыю, але надзвычай важна, каб Злучаныя Штаты разам з Эўразьвязам далей ціснулі на рэжым Лукашэнкі. Не сакрэт, што Эўропа глядзіць на ЗША як на найбольш уплывовую дзяржаву, і многія крокі залежаць менавіта ад палітыкі Вашынгтону», — казала раней Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію Свабодзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG