Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі затрымалі ў пятніцу 121 мігранта зь Беларусі


Мігранты на літоўскай мяжы

Дзяржаўнае бюро бясьпекі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што ў пятніцу на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 121 мігранта, якія перайшлі мяжу незаконна.

106 зь іх прадставіліся грамадзянамі Іраку або мелі дакумэнты з гэтай краіны. Мігранты будуць правераныя на COVID-19 і ізаляваныя да атрыманьня вынікаў.

Днём раней на літоўскай мяжы затрымалі 107 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў два разы больш, чым у сераду. На польскай затрымалі 7 мігрантаў.

Сярод затрыманых на мяжы зь Беларусьсю ў гэтым годзе ў асноўным ірацкія грамадзяне або замежнікі, якія так прадставіліся — 1 045. Таксама былі затрыманыя 179 грамадзянаў Конга, 121 — Камэруну, 78 — Гвінэі, 76 — Ірану, 67 — Расеі", — паведамляецца на афіцыйнай старонцы Дзяржаўнага бюро бясьпекі МУС Літвы.

Усяго з пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 2023 нерэгулярных мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG