Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат»: палітвязьням прыходзяць лісты ад Васкрасенскага з заклікам пісаць прашэньні аб памілаваньні


Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка 2020 наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі

Палітвязьням, якія адбываюць пакараньне ў папраўчых установах адкрытага тыпу (так званая «хімія»), прапануюць да 31 жніўня напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Лісты з такім заклікам прыходзяць ад імя ўстановы «Круглы стол дэмакратычных сілаў» і падпісаныя Юрыем Васкрасенскім.

Пра гэта паведамляе сайт тэлеканалу «Белсат».

Паводле ліста, падрыхтаваны праект закону аб амністыі, які накіраваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і вывучаецца профільнай камісіяй. Рыхтуецца сьпіс асобаў для амністыі, і палітвязьням прапануецца «паспрыяць» таму, каб туды трапіць.

«Мы разумеем, якія эмоцыі Вы адчуваеце. Дома Вас чакаюць родныя і блізкія. Вы можаце вярнуцца да вольнага жыцьця, прыносячы карысьць сваёй сям’і, што так неабходна ва ўмовах небывалага эканамічнага ціску на нашу краіну», – цытуе «Белсат» урывак зь ліста.

Паводле тэлеканалу, разаслана 620 падобных лістоў. Тыя, хто напіша прашэньне, нібыта маюць шанец выйсьці на волю да 17 верасьня, абвешчанага дня адзінства. «Белсат» адзначае, што заклікаюць пісаць прашэньне аб памілаваньні ня толькі вязьняў, але і ўсіх, хто знаходзіцца пад сьледзтвам у палітычных справах.

Палітоляг Юры Васкрасенскі называе сябе былым супрацоўнікам перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі і пазыцыянуе сябе як галоўны пасярэднік паміж уладамі і апазыцыяй. Сам Бабарыка праз сваіх адвакатаў перадаваў з СІЗА, што «спадар Васкрасенскі не быў чальцом штабу, не належаў да кола асобаў, якія прымалі рашэньні, і ніколі не атрымліваў ніякіх даручэньняў. Таму зьяўляецца неўпаўнаважанай асобай».

12 жніўня 2020 Юрыя Васкрасенскага арыштавалі ў яго дома, ён прабыў у СІЗА КДБ каля двух месяцаў. Удзельнічаў у сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітзьняволенымі на тэрыторыі «Амэрыканкі». Васкрасенскі пачаў абвінавачваць былых паплечнікаў у спробе дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне. Яшчэ знаходзячыся за кратамі, зь СІЗА КДБ ён даў некалькі камэнтароў дзяржаўным тэлеканалам.

Пасьля вызваленьня Васкрасенскі актыўна дае інтэрвію беларускім дзяржаўным і недзяржаўным СМІ і блогерам, а таксама замежным мэдыя. Называе сябе мэдыятарам паміж уладамі і апазыцыяй. Абвясьціў аб стварэньні палітычнай партыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG