Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Алесь Дашчынскі імаверна знаходзіцца на Акрэсьціна


Алесь Дашчынскі. Архіўнае фота

Журналіста Алеся Дашчынскага, у якога летась у кастрычніку ўлады забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода, затрымалі 16 ліпеня.

Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыехалі за ім у вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасьля прывезьлі ў яго кватэру Менск. Там адбыўся ператрус. Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі, якія прад’явілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакумэнце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.

Ператрус цягнуся амаль паўтары гадзіны, у Дашчынскага канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, цьвёрды дыск, флэшкі і банкаўскую картку. Калі журналіста выводзілі з кватэры пасьля вобшуку, ён пасьпеў сказаць жонцы, што «ўсё будзе нармальна». Ён меркавана знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна.

16 ліпеня сілавікі прыйшлі ў кватэру журналіста Радыё Свабода Валянціна Жданко. У яго дома адбыўся ператрус.

Валянцін Жданко
Валянцін Жданко

Затрымалі таксама журналістку Іну Студзінскую, у якой у кастрычніку 2020 году ўлады забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода для працы ў Беларусі. У яе дома правялі ператрус.

Іна Студзінская
Іна Студзінская

Пад вартай апынуўся і журналіст Алег Грузьдзіловіч, у якога летась таксама забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода для працы ў Беларусі.

Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG