Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак у першым пасьля апэрацыі публічным казаньні заклікаў «адключаць мабільныя тэлефоны»


Папа Францішак, архіўнае фота

Папа Рымскі Францішак, у першым пасьля апэрацыі публічным выступе, заклікаў, сярод іншага, да міру і дыялёгу на Кубе, дзе разгарнуліся беспрэцэдэнтныя пратэстныя выступы, што ахапілі ўсю краіну.

Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.

«У гэтыя цяжкія часы я таксама (адчуваю) блізкасьць да дарагога кубінскага народу, — сказаў пантыфік у сваім штотыднёвым звароце да вернікаў на Плошчы сьв. Пятра пасьля 11 дзён знаходжаньня ў клініцы, дзе яму была зробленая апэрацыя на кішэчніку.

У сваім выступе кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы таксама заклікаў да спыненьня гвалту ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы. Зьвяртаючыся да вернікаў, папа Францішак спыніўся і на «катастрафічных» паводках ў Нямеччыне, Бэльгіі і Нідэрляндах, што прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр.

Францішак таксама сказаў, што людзям варта зрабіць перапынак і адцягнуцца ад стрэсаў сучаснага жыцьця.

«Будзем трымацца імкненьня да эфектыўнасьці, давайце спынім шалёную гонку, якая навязвае нам штодзённыя пляны. Давайце навучымся спыняцца, адключаць мабільныя тэлефоны, глядзець людзям у вочы, цаніць маўчаньне, сузіраць прыроду, аднаўляцца ў дыялёгу з Богам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG